Дзве выставы адкрыліся ў краязнаўчым музеі.

Адна з іх, “Дарогамі перамогі”, створаная на ўласным матэрыяле, другую, “Прыгажосць даступная кожнаму”, прывезлі з Маладзечанскага музычнага вучылішча. Наведнікі, пераважна гэта дзяўчынкі і хлопчыкі, што адпачываюць у аздараўленчых летніках раёна, з цікавасцю разглядаюць фотаздымкі і дакументы часоў вайны, затрымліваюцца ля работ з гліны, саломкі, лёну. У музеі ўжо пабылі дзеці з Ракаўскай школы, а таксама з Валожынскіх СШ №1, №2, гімназіі. Экскурсіі распісаныя на кожны дзень.

Аддзел інфармацыі.