Лаўрэатамі абласнога свята-конкурсу “Калыска талентаў” сталі трое выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў.

Свята прайшло 5 чэрвеня ў Клецку. 400 дзяцей і падлеткаў з Мінскай вобласці спаборнічалі ў майстэрстве ў 14 відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Конкурсную работу трэба было выканаць на месцы за тры гадзіны. Павел Жук перамог у намінацыі “Кераміка”, Ірына Полудваранін – у намінацыі “Выцінанка”, Ганна Арцюшэўская – у намінацыі “Вырабы з саломы”. Яны атрымалі каштоўныя падарункі. Рыхтавалі маладзечанскіх лаўрэатаў Роза Панфілава, Аксана Ралавец, Вольга Сарока. Дыпломам адзначаная і экспазіцыя маладзечанскай дзіцячай мастацкай школы.

Аддзел інфармацыі.