Па сутнасці гэта быў майстар-клас вядомага журналіста Паўлюка Быкоўскага па той частцы журналісцкага даследвання, што можна правесці ў сетцы, дапоўнены цікавым расповедам кіраўніка Школы журналістыкі ММАЦ Даратэі Вольф пра нямецкія СМІ і тых арганізацыях Германіі, што маюць прадстаўніцтва ў нашай краіне.

Для маладых аўтараў з дзяржаўных і недзяржаўных СМІ гэта быў добры шанец павучыцца і пазнаёміцца ў нефармальнай, сяброўскай атмасферы. У якасці “размінкі” трэба было знайсці такія экзатычныя рэчы, як прычына сезоннасці, склад харчовых дрожджаў ці надпіс на пярсцёнку цара Саламона (як аказалася, тут ёсць два варыянты!)

Вялася гутарка пра віды пошукавых сістэм і спосабах іх прымянення, інфармацыйных прапановах, online-службах для журналістаў, асаблівасцях вядомага ўказа №60 па рэгуляванні Інтэрнэта. Кожны з удзельнікаў падрыхтаваў матэрыял на выбраную тэму: будаўніцтва АЭС, развіццё турызму, пракат аўто, будучыня Інтэрнэта, магчымасць моладзі пабудаваць ільготнае жытло і г.д.

Усё праходзіць – і гэта пройдзе! Так казаў Саламон… Скончыўся семінар, але засталіся ўспаміны пра два цёплыя летнія дні, праведзеныя па-еўрапейску спакойна і ўтульна.

Дар’я ЛІС.