Аўтар стужкі Вітас Дамашавічус пераадолеў з камерай усё падарожжа – ад першага дня да апошняга. У Беларусі фільм паказалі ўпершыню, яго прэм’еры ўжо прайшлі ў Польшчы і Літве.

Паблізу з гледачамі разклалі вогнішча.

Паблізу з гледачамі разклалі вогнішча.

У  “кіназале”.

У “кіназале”.

Кадр з фільма. У касцеле ў Данюшаве, Беларусь.

Кадр з фільма. У касцеле ў Данюшаве, Беларусь.

Кадр з фільма. Сутокі Вяллі (Нярыса) і Нёмана (Нямунаса) каля Коўна (Каўнаса).

Кадр з фільма. Сутокі Вяллі (Нярыса) і Нёмана (Нямунаса) каля Коўна (Каўнаса).

Кадр з фільма. Сцяг экспедыцыі.

Кадр з фільма. Сцяг экспедыцыі.

Вітас Дамашавічус у вёсцы Камена здымае фільм пра Вяллю. 2007 год.

Вітас Дамашавічус у вёсцы Камена здымае фільм пра Вяллю. 2007 год.

На праглядзе ў Ніжнім парку на беразе Вяллі было каля паўсотні чалавек. Нягледзечы на адсутнасць перакладу гукавой дарожкі з літоўскай мовы на беларускую, віляйчане з цікавасцю ўглядаліся ў экран.

Сёння з Вілейкі пачынаецца ўжо штогодняя беларуска-літоўская экспедыцыя. Яна, як паведаміў нашаму выданню суарганізатар з беларускага боку Міхаіл Петух, пераадолее дзяржаўную мяжу 18 чэрвеня. З беларускага боку ў падарожжы ўдзельнічае каля 80 чалавек. Граніцу між беларускай Быстрыцай і літоўскімі Буйвідамі (Буйвіджаем) падароржнікі плануюць пераплыць 77 грамадзян нашай краіны.

Паказ фільма – першая акцыя сёлетняй вандроўкі. На жаль, аўтар фільма на беларускай прэм’еры ў Вілейцы не прысутнічаў.

Літоўцы таксама маюць намер далучыцца да беларусаў.

“Рэгіянальная газета”, як і ў папярэднія гады, будзе сачыць за вандроўкай, якая мае не толькі турыстычна-рэкрэацыйны складнік, але і навуковы.

Мікола ГАЙДУК.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Кіно пра падарожжа па Вяллі