У райцэнтры 8 чэрвеня арыштаваны 22-гадовы жыхар Мядзела, якога міліцыя абвінаваціла ў наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў 55-гадоваму мужчыну, ад якіх пацярпелы на наступны дзень памёр у бальніцы.

Паводле інфармацыі пракурора раёна Анатоля Івашкевіча, здарэнне адбылося 2 чэрвеня ў вёсцы Азаркі Старыя. Малады мужчына, які быў п’яны, нанёс сваёй ахвяры не менш за шэсць удараў па галаве і тулаву. Абвінавачаны прызнае сваю віну, у следства таксама ёсць паказанні відавочцаў здарэння. Цяпер арыштаванаму пагражае ад пяці да пятнаццаці гадоў зняволення.

Аддзел інфармацыі.