На 646 кіламетры чыгуначнага перагона Вілейка – Маладзечна, што паміж Даманавам і Красным Беражком, 8 чэрвеня каля 4 гадзін 50 хвілін легкавы аўтамабіль “Масквіч” урэзаўся ў цягнік №626 “Полацк – Мінск”.

Начальнік маладзечанскай транспартнай міліцыі Аляксандр Зінюк расказаў “РГ”: паведамленне пра здарэнне паступіла ў 5.37 па тэлефоне ад дзяжурнага па Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі. “Масквіч” выехаў на пуці на забараняльны сігнал святлафора.

Пацярпелых у здарэнні няма. Вадзіцель “Масквіча” на машыне ўцёк з месца. У лакаматыве ад удару сагнулася падножка. Рух цягніка не затрымліваўся. Праверку па факце здарэння праводзяць супрацоўнікі Вілейскай дзяржаўтаінспекцыі і Маладзечанскага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце.

Сяргей ЗЯНЬКО.