У лесе недалёка ад вёскі Берасніха Іжанскага сельсавета 5 чэрвеня міліцыянеры знайшлі самагонны апарат.

Паводле інфармацыі намесніка начальніка райаддзела ўнутраных спраў Андрэя Дударчыка, знайшлі яго ў восем гадзін вечара. Знішчылі сам апарат і 500 літраў брагі. Праводзіцца праверка, шукаюць гаспадара.

Сяргей Зянько.