На дарозе Мінск-Гродна каля вёскі Рум 5 чэрвеня міліцыя знайшла аўтамашыну “Мерсэдэс Бэнц-207”, якую ўкралі ў горадзе Дзятлава Гродзенскай вобласці.

Як паведаміў “РГ” начальнік штаба райаддзела міліцыі Сяргей Латышаў, знайшлі пакуль толькі машыну. Злодзей, які здзейсніў крадзеж, застаецца невядомым.

Сяргей ЗЯНЬКО.