Сёння, 14 чэрвеня, у 10 гадзін раніцы каля вёскі Рыбакі, што недалёка ад Смаргоні, удзельнікі воднай экспедыцыі “Шляхам графа Тышкевіча” знайшлі вялікую трубу з прамысловымі сцёкамі ў Вілію.
Сцёк мае жоўты колер і хімічны пах. Па меркаванні інтэрнэт-партала “Зялёныя сеткі”, сцёк можа быць вынікам дзейнасці аднаго з прамысловых прадпрыемстваў Смаргоні.

У Вілію выходзяць дзве трубы. Труба гэтага прадпрыемства, а таксама калектар ачышчальных вод з вёскі Маркаўцы, даведалася “Зялёная сетка” ў прадстаўнікоў лабараторыі аналітычнага кантролю пры Смаргонскай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Па першым меркаванні загадчыцы лабараторыі Людмілы Чункевіч, надаць рэчцы жоўты колер і характэрны хімічны пах маглі ядахімікаты, якімі апрацоўваюць сельскагаспадарчыя палі, што знаходзяцца недалёка ад вёскі Рыбакі. Такія прэцэдэнты ўжо былі, паведаміла Людміла Чункевіч.

Магчымасць выкіду ў раку прамысловых адходаў прадпрыемства Чункевіч пакуль адмаўляе. Сцвярджае, што падобнага не было ўжо сем гадоў.

У сітуацыі паабяцаў разабрацца старшыня Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзь Казак. На месца здарэння павінна выехаць аператыўная група лабараторыі аналітычнага кантролю

Паводле Рымы УШКЕВІЧ, прэс-сакратара партала greenbelarus.info.

Працяг тэмы.