У Насілаве позна вечарам у аўторак, 15 чэрвеня, аўтамабіль “Мерсэдэс” збіў пешахода, які ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.
Начальнік маладзечанскай дзяржаўтаінспекцыі Яўген Урбановіч расказаў у інтэрв’ю “РГ”: здарэнне адбылося ў 22 гадзіны 40 хвілін. Вадзіцель “Мерсэдэса” раз’язджаўся з сустрэчнай машынай, і ў гэты час на дарогу выйшаў пешаход. Загінуўшы – 28-гадовы мужчына, жыхар вёскі Засценкі.

Адразу пасля здарэння кіроўца іншамаркі не мог патлумачыць яго прычыну. Міліцыя праводзіць праверку.

Сяргей ЗЯНЬКО.