Фестываль слодычаў “Ласуна” пройдзе 20 чэрвеня ў Івянцы на пляцоўцы каля цэнтра рамёстваў.

Рэжысёр Івянецкага дома культуры Таццяна Аляшэвіч расказала ў інтэрв’ю “РГ”, што на фэсце плануецца вялікая канцэртная праграма – выступленне творчых калектываў, тэатральная пастаноўка, феерверкі, выстава народных рамёстваў, дэгустацыя цукерак і традыцыйных беларускіх страў. Арганізатары збіраюцца зрабіць свята традыцыйным, карэнным івянецкім.

 Сяргей Зянько.