18 чэрвеня беларуская экспедыцыя “Шляхам графа Тышкевіча” перасякла дзяржаўную мяжу паміж Беларусюю і Літвой. На тым баку водных вандроўцаў сустракаў наш карэспандэнт.

68 чалавек падплылі да мяжы ранкам у пятніцу. Пасля ўсіх памежных працэдур спачатку на беларускім баку, пасля на літоўскім, турысты прадоўжылі свой шлях. Першы прыпынак, літаральна на пяць хвілін, яны зрбілі ў Буйвідах (Буйвіджаі), дзе іх сустракаў аўтар гэтых радкоў.

Пасля вітанняў і ўдакладнення месца першай стаянкі на тэрыторыі Літвы, турысты прадоўжылі свой шлях. Вечарам яны ўстанавілі намётавы лагер у сядзібе “Баран-Рапа”, за пару гадзін хады да мястэчка Немянчын.

Інфармацыя папаўняецца. Сачыце за сайтам.

 

Першыя кіламетры воднага шляху па Літве.

 

1. Пачынаючы з гэтага пункту Вялля з’яўляецца натуральнай мяжой між Беларуссю і Літвой. Слева ва ўдзельнікаў экспедыцыі была Беларусь, справа – Літва.

2. Тут Вялля ўжо цалкам на тэрыторыі Літвы.

3. Месца першай сустрэчы вандроўнікаў на тэрыторыі Літвы з карэспандэнтамі “Рэгіянальнай газеты” ля мястэчка Буйвіды (Буйвідзы, Буйвіджай).

 

Міхаіл Петух, кіраўнік экспедыцыі: “Вось тут мы разбіваем свой лагер. Сядзіба Баран-Рапа.”

 

Від на экпедыцыю з “малпінага мастка” ля Буйвідаў.

 

“Малпін масток”.

 

Перакулены смеццевы кантэйнер ля Вяллі ў Буйвідах з надпісам  “Вилейка рулит”. Карэспандэнт зрабіў выснову, што на ўвазе маецца Новая Вілейка – прадмесце Вільні. Наша Вілейка найчасцей называецца ў Літве Старой Вілейкай, у адрозненне ад Вілейкі Новай.

 

Кіраўнік экспедыцыі Міхаіл Петух атрымаў свежы нумар (была якраз пятніца) “Рэгіянальнай газеты” са справаздачай аб ходзе вандроўкі. Сядзіба “Баран-Рапа” пад Немянчынам.

Працяг будзе. Сачыце за сайтам.

Чытайце таксама:

Немянчын – горад на “нічыёй зямлі”

Маладыя ўдзельнікі падарожжа па Вяллі

Дзённік экспедыцыі шляхам Тышкевіча

Што цячэ ў Вілію з трубы каля Рыбакоў?

У Вілію ўпадаюць прамысловыя сцёкі

Начны кінапаказ фільма аб Вяллі

Аляксандр МАНЦЭВІЧ.

Фота аўтара.