Падарожнікі “Шляхам графа Тышкевіча”, вядома, былі абмежаваныя ў інфармацыі. Тэлевізара не паглядзіш, у кагосьці роўмінгу няма… Але “Рэгіянальную газету” яны атрымалі своечасова – у дзень яе выхаду.

У пятніцу, пасля перасячэння беларуска-літоўскай мяжы свежыя газеты вандраўнікам прывезлі работнікі нашага выдання. “Галоўным паштаром” на першым прывале на літоўскай тэрыторыі папрасілі стаць кіраўніка экспедыцыі Міхаіла Петуха.

Нашы землякі адразу накінуліся на газету, якая друкавала ў мінулым нумары дзённік з падарожжа яе ўдзельніцы Ларысы Якавюк.

 

Кіраўнік экспедыцыі Міхаіл Петух (злева) раздае нашу газету таварышам.

 

Максім Вірэліс з Вілейкі папрасіў экзэмплярчык для сябе.

 

Дзмітры Ведзень з Мінска.

 

А што там у газеце?

 

Віляйчанін Уладзімір Дубовік змагаецца з нашым “канструктарам” — складае ў адпаведным парадку старонкі газеты.

 

Літоўскія сябры старшыня Таварыства падарожнікаў Літвы Альгіс Юцавічус (першы злева) і аўтар фільма пра падарожжа 2007 года Вітас Дамашавічус (другі злева) адразу не паверылі, што газета сённяшняя. Вітас углядаецца ў дату. Так і ёсць, 18-га чэрвеня. Без падману!

Аддзел інфармацыі.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Чытайце таксама:

Маладыя ўдзельнікі падарожжа па Вяллі

Падарожнікі па Вяллі – у Літве (папаўняецца)

Што цячэ ў Вілію з трубы каля Рыбакоў?

У Вілію ўпадаюць прамысловыя сцёкі

Начны кінапаказ фільма аб Вяллі