Чэмпіянат Беларусі па гарадошным спорце сярод каманд вышэйшай лігі сёлета выйгралі Маладзечанскія электрасеткі.

Спаборніцтвы прайшлі 17-20 чэрвеня ў Маладзечне. Удзельнічалі восем мужчынскіх каманд. Спаборнічалі ў класічных гарадках. Па традыцыйнай схеме – кругавой сістэме. Без паражэнняў адыгралі пяціразовыя чэмпіёны Беларусі – Маладзечанскія электрасеткі (Генадзь Сушко, Дзмітры Шайко, Ігар Бладыка, Ілля Чарноў). Другое месца заняў “Аўтасіб” (Мінск). Трэцяе – у “Маладзечнамэблі”.

Ігар Бладыка з каманды Маладзечанскіх электрасетак.

Акрамя нацыянальных спаборніцтваў, якія пройдуць у ліпені, беларускіх гарадошнікаў чакае Кубак Масквы на прызы мэра горада. Прыз за перамогу ў камандным першынстве – легкавы аўтамабіль. Аснову беларускай каманды складае зборная Маладзечанскага раёна. На думку намесніка старшыні Беларускай федэрацыі гарадошнага спорту Аляксандра Кулака, у нашай каманды ёсць шанс перамагчы.

Святлана ЦІШКО.