Футбольны клуб “Смаргонь” у сераду, 23 чэрвеня, выйшаў у 1/16 кубка Беларусі па футболе.

У гэты дзень смаргонцы ў 1/32 фіналу выйгралі ў каманды другой лігі мастоўскага “Нёмана” з лікам 2:1. Балельшчык са Смаргоні Мікалай Кіндра паведаміў “РГ”: пасля першага тайма нашы вялі 2:0. Галы на рахунку Уладзіміра Бадзея і Мікалая Фастава. Адзін мяч у свае вароты мы прапусцілі ў другім тайме.

ФК “Маладзечна” 24 чэрвеня, калі друкаваўся гэты нумар газеты, праводзіў кубкавы матч у Магілёве з мясцовай абласной камандай “Тэхнолаг”.

Сяргей ЗЯНЬКО.