У пятніцу, 25 чэрвеня, у раённай бібліятэцы, што на вуліцы Савецкай, перад чытачамі выступіць вілейскі паэт Аляксей Чубат.

Ён прачытае свае вершы. Аляксей Чубат — выпускнік СШ №4. Аўтар зборніка вершаў “Гліняны Чалавек”. Таксама піша прозу. Пачатак творчай сустрэчы запланаваны на 17.00.

Святлана ЦІШКО.