Пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу, узбуджаную супраць маладога ашмянца, які ухіляўся ад прызыва на ваенную службу.

Як расказаў “РГ” пракурор раёна Андрэй Клышэвіч, хлопец прадстаўляў у ваенкамат “ліпавыя” даведкі аб тым, што ён завочна вучыцца ва ўніверсітэце ў Вільні. Колькі часу таму хлопец сапраўды там вучыўся і прадстаўляў сапраўдныя даведкі, а, калі яго адлічылі, пачаў падрабляць дакументы на камп’ютары. За такое злачынства можна атрымаць да пяці гадоў абмежавання волі альбо зняволенне на такі ж тэрмін.

Сяргей ЗЯНЬКО.