Меры бяспекі 3 ліпеня падчас святкавання Дня вызвалення Беларусі ў месцах правядзення мерапрыемстваў будуць узмоцненыя. Пра гэта паведамілі “РГ” ва ўпраўленні аховы правапарадку і прафілактыкі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама.

Паводле інфармацыі мінскай абласной міліцыі, людзей на ўсе масавыя мерапрыемствы міліцыянеры будуць прапускаць толькі пасля праверкі ручной паклажы і асабістага дагляду з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў.

На святкаванні будзе забаронена з’яўляцца ў стане алкагольнага ап’янення, праносіць прадметы, якімі можна траўмаваць чалавека. У тым ліку, шкляную і металічную тару, піратэхніку, вялікія грузныя рэчы. Нельга праносіць спіртныя і слабаалкагольныя напіткі.

З сабой можна ўзяць толькі прахаладжальныя напоі ў празрыстай пластмасавай бутэльцы ёмістасцю не больш за адзін літр.

На падыходах да месцаў гулянняў будуць арганізаваныя прапускныя пункты. Галоўная задача міліцыі – бяспека людзей, правядзенне мерапрыемстваў у нармальных, спакойных умовах. Для таго, каб гэта зрабіць, у міліцыі дастаткова сіл і сродкаў. Аднак праваахоўныя органы спадзяюцца на разуменне і падтрымку саміх людзей, якія прыйдуць на свята.

Для таго, каб пазбегнуць чэргаў на прапускных пунктах, міліцыянеры рэкамендуюць прыходзіць на мерапрыемствы загадзя.

Распіццё спіртных напояў, дробнае хуліганства, іншыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, забароненыя. Парушальнікі будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Падрыхтаваў Сяргей ЗЯНЬКО.