На выхадных жыхары Маладзечанскага раёна знаходзілі чалавечыя астанкі – шкілет і чарапы.

На месцы знаходак выязджалі памочнік пракурора раёна Яраслаў Навумік і медыцынскі судовы эксперт Аляксей Гіль.

У інтэрв’ю нашаму выданню Яраслаў Навумік расказаў: першая знаходка была 26 чэрвеня ў вёсцы Мароські Лебедзеўскага сельсавета на завулку Партызанскі. Там гаспадар капаў зямлю, каб абнесці падворак плотам. Ён выкапаў шкілет чалавека.

На наступны дзень у вёсцы Лешна Цюрлёўскага сельсавета на ўзгорку каля лініі электраперадач адкапалі тры фрагменты чалавечых чарапоў. Па папярэднім меркаванні Аляксея Гіля, абедзве знаходкі – астанкі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Для таго, каб гэта можна было сцвярджаць дакладна, Яраслаў Навумік прызначыў медыка-крыміналістычную экспертызу для ідэнтыфікацыі асобаў, якім належаць астанкі. Экспертыза праводзіцца ў Мінску.

Сяргей ЗЯНЬКО.