Абласны фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле” пройдзе 2-3 ліпеня ў райцэнтры.

У праграме — тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў і гасцей фестывалю па вуліцах горада, выстава-кірмаш вырабаў народных майстроў вобласці, конкурсныя выступленні харавых калектываў. Увечары 2 ліпеня адбудзецца канцэрт, у якім сярод іншых удзельнічае і ансамбль песні і танца “Спадчына” маладзечанскага Палаца культуры. 3 ліпеня фестываль перамесціцца ў вёску Мікольцы, дзе таксама адбудзецца тэатралізаванае шэсце. Запланаваны канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча (мастацкі кіраўнік Міхаіл Дрынеўскі).

Абодва дні будуць працаваць гандлёвыя рады і атракцыёны для дзяцей.

Урачыстае закрыццё фестывалю – 3 ліпеня ў 15.00.

Святлана ЦІШКО.