У аўтамабільнай аварыі 28 чэрвеня каля 13 гадзін недалёка ад Алёхнавічаў загінула 24-гадовая жыхарка Ждановічаў, кіроўца машыны “Аўдзі-100”.

Яе пасажыр, 30-гадовы мінчанін, атрымаў закрыты пералом правай нагі. Па інфармацыі інспектара дарожна-паставой службы Дзмітрыя Стасюлевіча, жанчына ехала з боку Радашкавічаў у бок Алёхнавічаў. Яна не справілася з кіраваннем, з’ехала ў кювет, дзе машына перакулілася. Вадзіцель, не прышпіленая рамянём бяспекі, памерла на месцы здарэння. Яна не мела правоў кіравання, машына не была застрахаваная, сэртыфікат тэхагляду адсутнічаў.

Сяргей ЗЯНЬКО.