Ад 1 па 7 ліпеня ў Палацы культуры будзе дэманстравацца канцэпцыя развіцця цэнтра горада і план забудовы аднаго з участкаў.

Кожны ахвотны можа паглядзець, якім прапануюць зрабіць цэнтр Маладзечна і раён Старога Места праекціроўшчыкі Беларускага навукова-даследчага інстытута горадабудаўніцтва.

На стэндзе побач — план забудовы ўчастка горада на скрыжаванні вуліц Вялікі Гасцінец і Міру. Як патлумачылі ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, яго набыла з аукцыёна мінская фірма, якая плануе пабудаваць там — насупраць магазіна “Яшма” — гандлёвы цэнтр.

Планы дэманструюцца ў Палацы культуры на стэндах каля зімовага сада.

Святлана ЦІШКО.