У Варнянскім касцёле падчас рамонту пад тынкоўкай знайшлі фрэску.

Па словах мясцовага краязнаўцы Алеся Юркойця, яна знаходзіцца на самым першым слоі тынку, гэта значыць, намаляваная адначасова з пабудовай касцёлу. А гэта канец XVIII стагоддзя. На фрэсцы – малады ксёндз. Хто ён, пакуль невядома – у Варнянах чакаюць спецыялістаў-мастацтвазнаўцаў.

Святлана ЦІШКО.