Сёння, 2 ліпеня, завяршаецца фэст у Будславе, у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.

Напярэдадні міліцыя і святары чакалі, што на свята збярэцца каля 20 тысяч пілігрымаў, гасцей і мясцовых жыхароў. Уезд аўтатранспарту ў вёску зачынены з усіх накірункаў да 15-16 гадзін пятніцы. Пачатак апошняй святочнай імшы запланаваны на 13.00, цэлебруе біскуп Антоні Дзям’янка.