У ліпені-жніўні дабраахвотныя дружыны будуць увечары патруляваць вуліцы горада.

Адпаведнае рашэнне прыняў Маладзечанскі райвыканкам.

“Дружыннікі разам з супрацоўнікамі патрульна-паставой службы ў летнія месяцы будуць сачыць за парадкам на вуліцах, каб папярэдзіць магчымыя злачынствы і правапарушэнні”, –  патлумачыў у інтэрв’ю “РГ” начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Дзмітры Богдан.

Усяго ў Маладзечанскім раёне створана 32 такія аб’яднанні. Стабільнай і якаснай работай вылучаюцца дружыны станкабудаўнічага завода, завода металаканструкцый, “Белхола”, “Маладзечнамэблі”. Яны дзяжурылі ў апорных пунктах аховы парадку. Дружыннікі аўтапарка і электрасетак маюць спецыялізацыю – дапамагаюць супрацоўнікам ДАІ: выязджаюць з імі ў рэйды, дзяжураць на сельскіх дыскатэках. Такая ж спецыялізаваная дружына працуе і на базе самой дзяржаўтаінспекцыі.

Святлана ЦІШКО.