Кудаба Часлаў Пранавіч (літ. Česlovas Kudaba), сапр. Худаба (1934, м. Кабыльнік ля Нарачы – 1993, Вільня). Географ геамарфолаг, доктар геаграфічных навук (1972), прафесар (1974).

Скончыў геаграфічны факультэт Віленскага ўніверсітэта (1959), працаваў асістэнтам, дацэнтам, прафесарам, загадчыкам кафедры геаграфіі і картаграфіі гэтай навучальнай установы.

Чытаў лекцыйныя курсы па геамарфалогіі, фізічнай геаграфіі, ахове навакольнага асяроддзя.

Асноўны кірунак даследаванняў: гляцыямарфалогія  ледніковых узвышанасцяў Літвы і сумежных краін.

Зрабіў вялікі ўнёсак ў вывучэнне унікальнай формы краявога ледніковага рэльефу – Балтыйскай грады, устанаўленню заканамернасці геалагічнай пабудовы і гісторыі фармавання гэтай грады, размешчанай на тэрыторыі паўднёва-усходняй Літвы і часткова Беларусі.

Аўтар больш за 100 навуковых публікацый, у т.л. некалькіх манаграфій і шэрагу навукова-папулярных артыкулаў.

Вядомасць у Беларусі яму прынесла кніга “Па Віліі”, дзе ён апісвае свае падарожжы па Вяллі (Нярысе) ад яе вытокаў да ўпадзення ў Нёман (Нямунас), дае замалёўкі навакольнай прыроды, знаёміць з унікальнымі помнікамі архітэктуры прыбярэжных паселішчаў, расказвае аб цікавых гістарычных падзеях. Кніга перакладзеная на беларускую мову з прадмовай Генадзя Каханоўскага і выдадзена ў 1992 годзе.

 

Часлаў Кудаба ў 4-гадовым узросце. Фота www3.lrs.lt

 

Часлаў Кудаба. Архіў “РГ”.

 

Часлаў Кудаба ў экспедыцыі па Панямонню. Фота Vytautas Ylevičius.

 

З дачкой Эгле. Фота www3.lrs.lt

 

З жонкай Даляй. Фота www3.lrs.lt

 

Часлаў Кудаба (справа) і Валдас Адамкус. Фота www3.lrs.lt

 

Часлаў Кудаба (справа) гасцюе ў Валдаса і Альмы Адамкусаў у ЗША, 1988 год. Фота www3.lrs.lt

 

На прыёме ў папы рымскага Яна Паўла Другога. Фота www3.lrs.lt

 

На выстаўцы, прысвечанай 10-годдзю з дня смерці Часлава Кудабы. Справа жонка Даля, другая справа – дачка Эгле. Вільня. Фота www3.lrs.lt

 

На выстаўцы, прысвечанай 10-годдзю з дня смерці Часлава Кудабы.  Вільня. Фота www3.lrs.lt