Ад 5 ліпеня ўчастак дарогі Вілейка–Маладзечна ад развілкі на Гліннае да маста праз Вілію перакрыты – ідзе капітальны рамонт чыгуначнага пераезда. Заехаць у Вілейку можна праз Ручавыя.

З-за змены маршруту праезд у аўтобусе падаражэў на 620 рублёў і каштуе цяпер 3370 рублёў. Як патлумачылі на маладзечанскім аўтавакзале, праз Ручавыя дарога на 5 кіламетраў даўжэйшая.

Паводле папярэдніх дадзеных пераезд павінны адкрыцца 9 ліпеня.

Святлана ЦІШКО.