Дыпломы другой ступені атрымалі на абласным фестывалі харавога мастацтва “Пеўчае поле” ансамбль “Скарбніца” Мядзельскага ГДК (кіраўнік Стэла Іванова) і калектыў “Забудова” Чысцінскага СДК (кіраўнік Генадзь Сушко) Маладзечанскага раёна.

Іх узнагародзілі тэлевізарамі. За прапаганду і папулярызацыю беларускага песеннага мастацтва дыпломам і каштоўным падарункам адзначаны ансамбль “Спадчына” Палаца культуры Маладзечна (кіраўнік Іосіф Сушко). Фестываль праходзіў 2-3 ліпеня ў Мядзеле і вёсцы Мікольцы. Журы ўзначальваў прафесар Міхаіл Дрынеўскі.

Святлана ЦІШКО.