Пасведчанне ганаровага грамадзяніна Вілейскага раёна за вядомага віляйчаніна краязнаўцу Анатоля Рогача, якога ўжо няма ў жывых, 3 ліпеня атрымаў яго сын Юры.

Анатоль Рогач.

“Адпаведнае рашэнне раённага савета дэпутатаў было прынята ў сакавіку, але пасведчанне мы традыцыйна ўручаем на Дзень горада”, — патлумачыла ў інтэрв’ю “РГ” старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Радзевіч. Паводле яе слоў, запланавана адной з вуліц горада надаць імя Анатоля Рогача, а на доме, дзе ён жыў, адкрыць мемарыяльную дошку.

Святлана ЦІШКО.

Публікацыі пра Анатоля Рогача:

Рогач Анатоль.

Анатоль Рогач. Энэргетык, улюбёны ў Вілейшчыну.

Чалавек, якога хапае на ўсё.