20-гадовы мінчанін, студэнт сталічнай ВНУ, і 18-гадовая жыхарка Крэва, навучэнка Маладзечанскага медыцынскага каледжа, атрымалі цяжкія траўмы.

Старшы памочнік пракурора Гродзенскай абласной пракуратуры Вячаслаў Ігнацік расказаў у інтэрв’ю “РГ”: маладыя людзі, якія святкавалі Купалле, зайшлі ў бліндаж і падпалілі сухое галлё.

Яны не заўважылі снарад. Ад агню ён узарваўся. Асколак трапіў жыхару Смаргоні ў шыйную артэрыю. Хлопец памёр ад вострай страты крыві.

У бальніцу былі дастаўленыя восем маладых людзей узростам ад 18 да 23 гадоў. Пасля медыцынскага агляду шасцярых з іх адпусцілі дамоў.

Па словах Вячаслава Ігнаціка, пракуратура праводзіць праверку. Ужо ўстаноўленыя людзі, якія напярэдадні прынеслі снарад у бліндаж. Але наўрад ці будзе ўзбуджаная крымінальная справа. Злачыннага намеру ў іх не было.

Сяргей ЗЯНЬКО.