Золата – ланцужок з кулонам, тры кольцы і завушніцы – вынеслі зламыснікі з кватэры 30-гадовай валожынкі 2 ліпеня.

Сума скрадзенага – 2 мільёны 485 тысяч рублёў. Пацярпелая заявіла ў міліцыю. Злачынства раскрытае. Па падазрэнні ў крадзяжы затрыманыя мясцовыя жыхары – 23-гадовая жанчына і 28-гадовы мужчына. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Крадзеж групай асобай асобаў з пранікненнем ў жыллё”, паведамілі “РГ” у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў абласной міліцыі.

Сяргей ЗЯНЬКО.