Два вуллі з пчоламі і мёдам украў невядомы злачынца ноччу 3 ліпеня з падворка дачнага дома ў вёсцы Праўжалы Івянецкага сельсавета.

Гаспадар дачы, 51-гадовы мінчанін раніцай звярнуўся ў міліцыю. Паводле інфармацыі аддзела грамадскіх сувязяў абласнога ўпраўлення міліцыі, сыма скрадзенага складае 1 мільён 600 тысяч рублёў. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Крадзеж”. Злачынцу шукаюць.

Сяргей ЗЯНЬКО.