Новым першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі стаў Мікалай Каткавец.

Яго прадставілі начальнікам аддзелаў райвыканкама і кіраўнікам сельскіх гаспадарак раёна 13 ліпеня. “Гэтая пасада знакавая, — адзначыў пры гэтым першы намеснік старшыні аблвыканкама Валеры Іваноў. – Маладзечанскі раён – адзін з буйнейшых у Мінскай вобласці і па колькасці насельніцтва, і па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Новага начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі чакае вялікі аб’ём работы”.

Мікалай Каткавец – новы першы намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама.

Мікалай Пятровіч Каткавец нарадзіўся 25 мая 1963 года ў вёсцы Цішкавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Жанаты, мае двух сыноў. Працоўную дзейнасць пачаў трактарыстам. У 1991 годзе закончыў Гродненскі сельскагаспадарчы інстытут. Да пераходу ў Маладзечанскі раён працаваў старшынёй СВК “Целяханы-Агра”.

Святлана ЦІШКО.

Фота Святланы ЦІШКО.