Піліп Орлік (1672–1742) – гетман Украiны, аўтар Першай украiнскай Канстытуцыi. Паплечнік Івана Мазепы. Змагаўся супраць захопу Украіны расійскай імперыяй Пятра І.

Піліп Орлік.

Нарадзiўся ў вёсцы Касута Ашмянскага павета (цяпер Вiлейскi раён) 22 кастрычніка 1672 года. Маці яго Ірына Малахоўская паходзіла з праваслаўнага шляхецкага роду і ахрысціла хлопчыка па праваслаўным абрадзе. Піліпу Орліку быў год, калі бацька загінуў на вайне. Выхаваннем сына займалася маці. Добрую адукацыю Піліп Орлік атрымаў у Віленскім езуіцкім калегіюме. Пасля заканчэння вучобы працягваў удасканальваць адукацыю ў праваслаўным Кіева-Магілянскім калегіюме (якому пазней, у 1701 годзе, былі нададзеныя правы і тытул акадэміі).

Яго сын Рыгор апынуўся ў Францыі, меў графскі тытул, даслужыўся да звання генера-лейтэнанта. Існуе меркаванне, што аэрапорт Орлі пад Парыжам атрымаў такую назву таму, што яго ўзвялі на колішніх землях Рыгора Орлік.

У вёсцы Касута ўсталяваны памятны знак у гонар Піліпа Орліка. Яго імем названая адна з вуліц Вілейкі.

Святлана ЦІШКО.