Кветкі да памятнага знака гетману Украіны Піліпу Орліку ўсклалі 12 ліпеня ў Касуце прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары ў Беларусі і мясцовай улады.

Кветкі да памятнага знака гетману Піліпу Орліку ў Касуце Вілейскага раёна 12 ліпеня ўсклаў старшыня маладзечанскага культурна-асветнага таварыства ўкраінцаў “Краяны” Леанід Лысакабылка.

“Мы, украінцы Беларусі, шануем памяць пра Піліпа Орліка за яго справы, за змаганне за незалежнасць Украіны, за напісанне Першай украiнскай Канстытуцыi, якая з’явілася на некалькі дзесяцігоддзяў раней за адну з самых дэмакратычных канстытуцый – французскую”, – сказаў у інтэрв’ю “РГ” старшыня маладзечанскага культурна-асветнага таварыства ўкраінцаў “Краяны” Леанід Лысакабылка.

Ён нагадаў таксама, што па ініцыятыве Галіны Калюжны, старшыні мінскага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Заповіт”, створаная камісія па ўвекавечанні памяці Піліпа Орліка. Ужо ёсць памятны знак у Касуце, яго імем названая адна з вуліц у Вілейцы. Плануецца адкрыць помнік гэтаму вядомаму дзеячу.

Імем Орліка названая адна з вуліц у Вілейцы.

12 ліпеня – прастольнае свята касуцiнскай царквы святых Пятра і Паўла. Штогод тут збіраюцца жыхары наваколля, іх госці. Сёлета цікаўным, што падыходзілі да памятнага знака, Леанід Лысакабылка расказваў пра Піліпа Орліка. Аказалася, што некаторыя жыхары Вілейшчыны сёе-тое ведаюць з газетных публікацый.

Цікаўныя ўдзельнікі свята падыходзілі да памятнага знака.

12 ліпеня – прастольнае свята касуцiнскай царквы святых Пятра і Паўла. Штогод тут збіраюцца жыхары наваколля, іх госці.

З нагоды свята працавалі гандлёвыя пункты.

“Вельмі прыемна, што Вілейшчына багатая на славутых землякоў. Сярод іх і Піліп Орлік. Такім чынам пашыраюцца нашы сувязі з суседнімі народамі і краінамі. З Украінай у нас шмат супольнага. Нашы гісторыя і мастацтва пацвярджаюць, што мы маем адны карані”, – адзначыла ў інтэрв’ю нашаму выданню дырэктар цэнтра эстэтычнага выхавання пры аддзеле культуры Вілейскага райвыканкама Таццяна Захарыч, якая таксама ўдзельнічала ў свяце.

Святлана ЦІШКО.

Фота Святланы ЦІШКО.