Каля 4 гадзін раніцы 8 ліпеня на 20 кіламетры аўтадарогі Маладзечна–Смаргонь на аўтамабілі “Рэно-Эспэйс” з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва 42-гадовы прадпрымальнік з Маладзечна.

У здарэнні вадзіцель атрымаў закрыты пералом правага пляча, пералом левага локця і драпіны твару. Па словах інспектара ДАІ Дзмітрыя Стасюлевіча, мужчына ехаў у бок Маладзечна. Дарога была мокрая, слізкая, а вадзіцель не разлічыў хуткасці руху. Гэта і стала прычынай здарэння.

Пазбегнуць больш сур’ёзных траўмаў кіроўцу дапамагло тое, што ён быў прышпілены рамянём. Да таго ж спрацавалі падушкі бяспекі аўтамабіля. Пацярпелага адвезлі ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы. У яго ўзялі кроў на наяўнасць у ёй алкаголю.

Сяргей ЗЯНЬКО.