У парку рэдкіх раслін Нацыянальнага парку “Нарачанскі” галандскі батанік знайшоў папуляцыю рэдкага віду – ласняка Лёзеля, якая раней там не адзначалася.

Пра гэта ў інтэрв’ю “РГ” 15 ліпеня паведаміў старшы навуковы супрацоўнік “Нарачанскага” Анатоль Караткевіч.

Ласняк Лёзеля.

Ласняк Лёзеля ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Расліна дасягае ў вышыню 20 сантыметраў, кветкі жаўтавата-зялёныя. Паводле складальнікаў Чырвонай кнігі Беларусі, у нашай краіне спарадычна сустракаецца ў Мядзельскім, Мінскім і Валожынскім раёнах, у Мсціслаўскім,  а таксама ў Браслаўскім, Глыбоцкім і іншых раёнах Віцебскай вобласці. Галандскія навукоўцы працавалі ў Нарачанскім краі напрыканцы чэрвеня.

Святлана ЦІШКО.