Каля 400 мільярдаў рублёў плануецца накіраваць на падрыхтоўку Маладзечна да “Дажынак-2011”.

Пра гэта паведаміў сёння ў Сеніцы (Мінскі раён) на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню будаўнікоў, старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура, перадае карэспандэнт БелТА.

Барыс Батура адзначыў, што сёлета перад будаўнікамі стаяць няпростыя задачы па жыллёвым будаўніцтве, уводу сацыяльных аб’ектаў, але ў наступным годзе інвестыцыйная праграма будзе яшчэ больш напружанай. “Мы павінны дастойна падрыхтаваць Маладзечна да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла. Практычна архітэктурнае рашэнне падрыхтаванае і адобранае. Па інвестпраграме наступнага года толькі па Маладзечне трэба асвоіць каля 400 мільярдаў рублёў”, — сказаў Барыс Батура.

Ён адзначыў, што ключавым аб’ектам стане сучасны спартыўна-забаўляльны цэнтр з лядовай пляцоўкай, басейнам, элементамі аквапарку. Комплекс цяпер праектуецца. Яго кошт ацэньваецца ў 60-70 мільярдаў.

Барыс Батура таксама сказаў, што сёлета плануецца завяршыць будаўніцва раённай бальніцы ў Валожыне.

Паводле БелТА.

20.07.2010.“Дажынкі-2011”. Падрыхтоўка пачалася

19.07.2010.“Дажынкі” пройдуць у Маладзечне