Расійская фура “Дэу” з Калінінграда на хаду загарэлася ў нядзелю, 8 жніўня, каля 9 гадзін раніцы на ўездзе ў Смаргонь у раёне Трылесенскага лясніцтва.

У райаддзеле па надзвычайных сітуацыях паведамілі “РГ”: грузавік вёз руберойд і масціку. Пасля ўзгарання вадзіцель выскачыў з машыны, спрабаваў сам яе патушыць, пасля выклікаў пажарных. Выратаваць фуру не ўдалося. Яна згарэла. Прычынай узгарання стала няспраўнасць у сістэме турбапомпы рухавіка. Па папярэдніх падліках, шкода ад гэтага дарожна-транспартнага здарэння складае ў пераліку каля 60 мільёнаў беларускіх рублёў.

Сяргей ЗЯНЬКО.