Дзяжурная па чыгуначнай станцыі “Мінск Пасажырскі” 10 жніўня ў 12.37 заявіла ў Мінскае аддзяленне ўнутраных спраў на транспарце, што ёй пазваніла невядомая жанчына і папрасіла, каб машыніст электрычкі “Маладзечна–Мінск”, якая выехала з райцэнтра ў 11.09, перавёў пасажыраў з першага і другога вагонаў, бо “здарыцца страшнае”.

На станцыі “Ждановічы” ў 12.41 электрычку перагналі на запасны пуць і эвакуявалі з яе 100 пасажыраў. Нічога “страшнага” ў вагонах міліцыянеры не знайшлі. Устаноўлена: званіла са свайго мабільнага тэлефона з Краснага 27-гадовая жыхарка мястэчка. Што яна мела на ўвазе пад словамі “здарыцца страшнае”, жанчына не патлумачыла. Праводзіцца праверка.

Сяргей ЗЯНЬКО.