У суботу, 28 жніўня, у Палацы культуры адбыўся вечар адпачынку для моладзі “Сустрэча на танцпляцоўцы”, які адкрыў сёлетні танцавальны сезон.
Аб гэтым паведаміла Алена Радкевіч, метадыст аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю. За ўдзел у гульнявой праграме наведвальнікі атрымалі салодкія прызы – сокі і шакаладкі. Чытаў рэп маладзечанскі гурт “Не па правілах”, адзін з удзельнікаў якога з’яўляецца ды-джэем палаца. З дня адкрыцця вечары адпачынку для моладзі будуць праводзіцца кожную суботу з 19.00 да 22.45 на працягу ўсяго навучальнага года.