Рыгор Васільевіч Мяжуеў – мастак, сябра Беларускага Саюза мастакоў.

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Паддубцы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. У 1980 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Ад 1999 года – сябра Беларускага Саюза мастакоў, сябра суполкі “Пагоня”. Удзельнік мастацка-літаратурных пленэраў імя Язэпа Драздовіча, імя Фердынанда Рушчыца. Выкладае ў гімназіі-каледжы мастацтваў у Маладзечне. Творы захоўваюцца ў музейных і прыватных зборах Беларусі і замежжа.

Інфармацыя абнаўлялася 21 кастрычніка 2010 года.

Аддзел інфармацыі.