Ва ўстановы аховы здароўя Маладзечанскага раёна паступіла супрацьгрыпозная вакцына “Флюваксін” – вакцына грыпозная, інактываваная, ачышчаная, расшчэпленая.

Упершыню вакцына зарэгістраваная ў 2004 годзе. Яна прызначаецца для вакцынацыі дзяцей узростам ад трох гадоў і дарослых. Усе ахвотныя могуць прышчапіцца ва ўстановах аховы здароўя па месцы жыхарства.

У сувязі з наступленнем эпідэмічнага сезона па захворванні грыпам ёсць магчымасць абараніць сябе, атрымаўшы прышчэпку супраць грыпу ў паліклініках горада, урачэбных амбулаторыях, участковых бальніцах. Вакцынацыя застаецца найбольш эфектыўным сродкам прафілактыкі захворвання грыпам і развіцця паслягрыпозных ускладненняў.

Людміла ЕРМАЧЭНКА, загадчыца аддзела эпідэміялогіі Маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.