Адкрыццё адрамантаванага за тры месяцы аўтавакзала адбылося ў пятніцу, 5 лістапада.

Паставілі першае ў Беларусі электроннае табло з магчымасцю аўтаматычнага вываду раскладу. І ўпершыню ў Мядзеле з’явіўся будынак, зроблены з эластычных будаўнічых матэрыялаў. Стаіць інфакіёск, з яго дапамогай можна атрымаць інфармацыю аб раскладзе транспарту, колькасці свабодных месцаў, кошце білетаў. Абсталявалі пакой для маці і дзіцяці – з канапай, тэлевізарам, цацкамі. Паліна Янушкевіч, начальнік аўтавакзала, расказала, што пры ўсёй сваёй унікальнасці новага вакзала галоўны плюс рамонту ў звычайных набытках. У прыватнасці, туалет цяпер размешчаны ў самім вакзале, а не на вуліцы.

Зоя ХРУЦКАЯ.