Святочная праграма, прысвечаная Дню сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці пачнецца ў 11 гадзін раніцы ў Палацы культуры.

Для лепшых працаўнікоў раёна творчыя калектывы падрыхтуюць інсцэніроўку “Як з’яўляецца хлеб”, пакажуць абрад заручын. Па словах Тамары Тышкевіч, метадыста раённага метадычнага цэнтра, свае лепшыя вырабы з лазы і саломы выставяць на другім паверсе майстры раёна. Будзе і выстава “Восеньскія дары”. Работнікі Дамоў культуры раёна падрыхтавалі вожыкаў з бульбы, парасят з кабачкоў і іншыя кампазіцыі.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота bestmama.ru.