Напрыканцы года студыя народных абрадаў і святаў “Краявід”, якая працуе пры Вілейскім краязнаўчым музеі, атрымала званне народнай.

Яе наведваюць больш за 20 дзяцей, падлеткаў і дарослых, якія цікавяцца мясцовымі абрадамі і звычаямі, разам з супрацоўнікамі музея бываюць у этнаграфічных экспедыцыях. Па словах кіраўніка народнай студыі Сяргея Ганчара, этнаграфічныя экспедыцыі плённыя і ў наш час. “У адной з вёсак нядаўна расказалі, як на Вілейшчыне праходзіла абрадавая гульня “Яшчур”. Ва ўніверсітэце нас вучылі, што яна больш характэрная для Палесся. Аказваецца, і ў нас яшчэ перад вайной даволі часта яе ладзілі”, – расказаў Сяргей Ганчар.

Званне народнай студыі трэба абараняць раз у тры гады.

Святлана ЦІШКО.