Штраф у памеры 3 мільёны 500 тысяч рублёў выплаціць 58-гадовая намеснік дырэктара прадпрыемства “Праектна-вытворчае архітэктурна-планіровачнае бюро” Люцыя З., якую суд прызнаў вінаватай у падробцы дакументаў, службовым падлогу.
Абвінавачаная не стала абскарджваць прыгавор, і 16 студзеня ён уступіў у законную сілу.

Паводле праведзенага расследавання, жанчына на сваёй пасадзе займалася распрацоўкай праектна-каштарыснай дакументацыі для фізічных асобаў. Складала праекты на рэканструкцыю і будаўніцтва прыватных дамоў. Праекты выдаваліся на рукі заказчыку толькі пасля заключэння з ім дагавора і яго аплаты на разліковы рахунак архітэктурна-планіровачнага бюро.

У студзені і лютым 2010 года намеснік дырэктара прадпрыемства заключыла з заказчыкамі дагаворы на выраб 12 праектаў рэканструкцыі і будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў, а таксама на складанне каштарыснай дакументацыі па гэтых праектах.

Праекты добрасумленна складаліся і выдаваліся на рукі заказчыкаў, вось толькі аплата за іх не паступала на разліковы рахунак прадпрыемства, а Люцыя З. прымала ад кліентаў наяўныя грошы ў канторы бюро.

Больш падрабязна пра гэта чытайце ў нумары газеты за 21 студзеня.

Аляксандр ЛЯНКЕВІЧ, памочнік пракурора Ашмянскага раёна.

Сяргей ЗЯНЬКО.