У парку цяпер ідуць будаўнічыя работы, усё разрыта, таму святкаванне перанеслі на меншую пляцоўку. Слуп, на які трэба ўзбірацца дзеля падарунка, заўважаны не быў. Затое былі бліны, песні, гульні і конкурсы для дзяцей, тэатральная пастаноўка.

Даведка: Масленiца – старадаўняе свята славянскіх народаў, звязанае з культам прыроды – адраджэннем плодных сілаў зямлі. Галоўная накіраванасць свята – праводзiны зiмы, наблiжэнне вясны, забеспячэнне багатага ўраджаю і дабрабыту ў гаспадарцы. Адзначалася на восьмым перадвелікодным тыдні, напярэдадні Вялікага посту. У адрозненне ад іншых святаў, якія ўяўляюць сабой ужо хрысціянізаваныя версіі, з’яўляецца амаль цалкам язычніцкім.

Пляцоўку ўпрыгожылі.

Казачна-этнаграфічныя персанажы ў чаканні свайго выступлення.

Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах і гульнях.

Выступае ансамбль “Харашуха” дзіцячай мастацкай школы.

Блін будзе як сонца.

А цяпер перавернем на другі бок.

Дарослыя частаваліся

…танцавалі,

…фатаграфаваліся з бярозавымі чалавечкамі.

Дзеці каталіся на жывых поні

і на гушкалках.

Народу было нямала.

Масленіцу 5-6 сакавіка адзначалі па ўсім нашым рэгіёне: ва ўсіх райцэнтрах, на аграсядзібах, у Крывым Сяле Вілейскага раёна, курортным пасёлку Нарач Мядзельскага раёна, іншых мястэчках.

Аддзел інфармацыі.

Фота rh.by.

Яшчэ па тэме:

Масленіца ў Вілейцы.