Пра гэта паведамила БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Прэзідэнта.

Барыс Батура праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку пра вынікі развіцця Мінскай вобласці за студзень–люты 2011 года.

Паводле слоў Батуры, рэгіён практычна па ўсіх параметрах спраўляецца з даведзенымі заданнямі. У той жа час на шэраг пытанняў неабходна звярнуць увагу. У першую чаргу гэта тычыцца якасных паказчыкаў развіцця вобласці, аб’ёмаў рэалізаванай прадукцыі і атрыманай за яе выручкі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўным вынікам, асабліва ў жывёлагадоўлі, павінна стаць атрыманне найбольшай выручкі. Батура запэўніў, што на гэта, як і раней, будзе звернута самая сур’ёзная ўвага.

На сустрэчы абмеркавалі падрыхтоўку да сёлетняга фестывалю-кірмашу “Дажынкі”. З нагоды 15-годдзя мерапрыемства Лукашэнка прапанаваў падумаць над яго новым сцэнарыем.

Прэзідэнт быў праінфармаваны аб развіцці і выкарыстанні земляў Мінскага раёна, у прыватнасці земляў сельгаспрызначэння. Лукашэнка неаднаразова звяртаў увагу мінскіх улад на недапушчальнасць адводу ворных земляў пад будаўніцтва розных аб’ектаў, адзначаецца ў паведамленні. Батура лічыць, што выпрацаваная сумесна з кіраўніцтвам сталіцы сістэма дазволіць не дапусціць падобных выпадкаў пры
выкарыстанні ворных земляў у Мінску і Мінскім раёне.

Паводле БелаПАН.