Міліцыя пасля праведзенай праверкі 31 сакавіка ўзбудзіла крымінальную справу супраць 45-гадовага жыхара Насілава Маладзечанскага раёна, якога падазраюць у крадзяжы ячменю, кукурузы і камбікорму са склада сельгаскааператыва “Лоск” Валожынскага раёна.

Як паведамілі “РГ” у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў абласной міліцыі, здарэнне адбылося ў ноч на 24 сакавіка. Мужчына падабраў ключ ад склада, які знаходзіцца ў вёсцы Малое Запруддзе.

Са склада зламыснік адгрузіў 866 кілаграмаў ячменю, 83 кілаграмы кукурузы і 899 кілаграмаў камбікорму. Агульная сума скрадзенага складае 1 мільён 17 тысяч 610 рублёў.

Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Крадзеж”. Падазронага ў злачынстве затрымалі.

Сяргей ЗЯНЬКО.